viasna on patreon

Мазыр: Дзярждрукарня адмовілася друкаваць агітматэрыялы апазіцыйнага кандыдата

2010 2010-04-06T17:55:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cieliapun_mazyr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат  у дэпутаты Гомельскага аблсавета  Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Кандыдат у дэпутаты Гомельскага аблсавета Уладзімір Целяпун, сябра Партыі БНФ

Сёння, 6 красавіка, дырэктар Мазырскай дзяржаўнай друкарні РУП “Колор” С.В.Дылюк адмовіў кандыдату  ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў  Уладзіміру Целяпуну ў друкаванні агітацыйных матэрыялаў.

Напярэдадні, 5 сакавіка, Ул.Целяпун наведаў друкарню, дзе аформіў дамову на друкаванне плакатаў і ўлётак і напісаў гарантыйны ліст на аплату. Дамову і пратакол узгаднення цэнаў кандыдат аднёс у акруговую выбарчую камісію, дзе павінна прастаўляцца адзнака, якая гарантуе  пералік сродкаў за друкаванне прадукцыі.

Сп. Дылюк патлумачыў адмову тым, што “такое он напечатать не может, иначе у него отнимут лицензию”. Ён параіў У.Целяпуну звярнуцца ў прыватныя друкарні, дзе, магчыма, пагодзяцца надрукаваць яго матэрыялы.Кандыдат у дэпутаты запатрабаваў ад дырэктара РУП “Колор” афіцыйнага адказу ў адмове друкавання агітацыйных матэрыялаў.

Падобная сітуацыя  з Ул.Целяпуном была на папярэдніх выбарах. Тады улёткі ўсё ж былі надрукаваныя, раскіданыя па паштовых скрынях і наклееныя на стэндах. Але акруговая камісія пазбавіла яго рэгістрацыі па гэтай жа Палескай выбарчай акрузе №43: на ўсю краіну, нават з вуснаў сакратара цэнтрвыбаркаму, прагучала інфармацыя аб скасаванні ў Мазыры рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты “за распальванне сацыяльнай варожасці”. Аднак пасля скаргаў у Гомельскую абласную камісію, Цэнтральную камісію рэгістрацыя кандыдата была адноўлена.

“Кандыдат можа мець сваё асабістае меркаванне і выказваць яго”, - не здаецца Ул.Целяпун. На яго думку, на гэты раз работнікі дзяржаўнай установы райвыканкама, якія спрэс узначальваюць выбарчыя камісіі, вырашылі загадзя прыняць захады, каб не дапусціць да распаўсюду зварот апазіцыйнага кандыдата, сябра Партыі БНФ да сваіх выбаршчыкаў.

Няпростая сітуацыя з улёткамі і ў кандыдата ў дэпутаты ў Мазырскі райсавет Франака Вячоркі. Агітацыйныя матэрыялы надрукаваны, але кандыдату (з памагатым зампалітам) не выдаюцца.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства