viasna on patreon

Інфармацыю на сайце Магілёўскага аблвыканкама “падчысцілі”

2010 2010-04-07T14:54:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/screen2-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 снежня 2009 года на афіцыйным сайце Магілёўскага аблвыканкама з'явілася інфармацыя “У вобласці ўтвораны 58 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання”

28 снежня 2009 года на афіцыйным сайце Магілёўскага аблвыканкама з'явілася інфармацыя “У вобласці ўтвораны 58 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання”

6 красавіка на афіцыйным сайце Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта адбыліся чаканыя змены. Гэтыя змены былі абумоўлены публікацыямі сайце spring96.org і іншых інфармацыйных сайтах артыкула пад назвай “Скандальны “пракол” магілёўскай вертыкалі”.

Дагэтуль, на сайце аблвыканкама быў размешчаны артыкул “У вобласці ўтвораны 58 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання” (http://region.mogilev.by/ru/node/9180), які даціраваўся 28.12.2009 годам. Паводле гэтай інфармацыі атрымлівалася, што выбарчыя акругі і абласная выбарчая камісія былі ўтвораны амаль за месяц да дня абвяшчэння даты выбараў. Зараз гэтая публікацыя прыведзена ў адпаведнасць з каляндарным выбарным планам і даціруецца ўжо 2.02.2010 года.

Другі артыкул, у якім была зменена дата з 20.01.2010 на 28.01.2010 года называецца “У Магілёўская вобласці на маючых адбыцца выбарах павінна быць абрана 3099 дэпутатаў мясцовых Саветаў”. Калі ўзяць за ўвагу і гэту дату, то атрымліваецца, што артыкул быў размешчаны на сайце за тыдзень да фактычнага стварэння абласной выбарчай камісіі.

Праваабронца Барыс Бухель адзначае, што змены на сайце аблвыканкама былі зроблены каля 12-00, бо зранку дата заставалася без зменаў.

“Гэта геніі фальсіфікацыі, - гаворыць Барыс Бухель, - і змены гэтыя зроблены для таго, каб людзі не маглі надалей самастойна пераканацца ў сапраўднасці звестак, якія заўважылі праваабаронцы”.

Праваабаронца прадбачыць, што ў адказах з Пракуратуры Магілёўскай вобласці і Цэнтрвыбаркама, куды былі накіраваны адпаведныя скаргі, будуць даны адпіскі са спасылкамі на “падчышчаную" інфармацыю.

“Хутчэй за ўсё, - гаворыць Барыс Бухель, - нам напішуць, што наша інфармацыя аб фальсіфікацыях не пацвердзілася”.

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства