viasna on patreon

Мазыр: За кандыдата ад улады распаўсюджваецца ўлётка без выходных дадзеных

2010 2010-04-07T08:32:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі дзьве замовы на друк агітацыйных і інфармацыйных улётак паступілі ў друкарню “Колор”  ад мазырскіх кандыдатаў –  ад Франака Вячоркі, які балатуецца ў Мазырскі райсавет (агітацыйную прадукцыю яму ўжо выдалі) і Ўладзіміра Целяпуна, які балатуецца ў Гомельскі аблсавет (у друкаванні яму адмоўлена). Пра гэта паведамілі ў стале заказаў 5 красавіка, дадаўшы, што было таксама  некалькі  замоваў з Калінкавічаў, Лельчыцаў іншых раённых цэнтраў.

Кандыдатам ад улады ня трэба сябе абцяжарваць замовамі агітацыйных матэрыялаў і выкананнем выбарчага закона -- іх не папярэдзяць і рэгістрацыі не пазбавяць, бо яны – безальтэрнатыўныя. Добра ведаючы гэта, кандыдат у дэпутаты па Калектыўнай выбарчай акрузе №18 у Мазырскі райсавет Грамовіч па ўсёй акрузе распаўсюдзіў улётку без выходных дадзеных ад “групы падтрымкі”. Улётка зроблена прафесійна, і развешваецца (наклейваецца) не толькі на дазволеныя стэнды, а і на шкло дзвярэй. 

“Ужо за адно гэта, што мы з Франакам скавырнулі гэтае балота – варта ўдзельнічаць у выбарах. Амаль кожны дзень цяперашнія дэпутаты і новыя кандыдаты запаланілі Палацы культуры, актавыя залы школаў і пайшлі да выбаршчыкаў, успомнлі што яны ёсць,  кіраўнікі раённай адміністрацыі звярнулі ўвагу на нашыя двары, пачалі зрываць стары асфальт і рамантаваць вуліцы,” – гаворыць кандыдат у дэпутаты Уладзімір Целяпун.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства