viasna on patreon

ARTICLE 19 выступае супраць паправак у Крымінальны кодэкс РБ

2005 2005-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сусветная кампанія за свабоду выказвання ARTICLE 19 выступіла з заявай у сувязі з прыняццем абедзвюма палатамі беларускага парламента "драконаўскіх" паправак у Крымінальны кодэкс. На думку арганізацыі, гэта нанясе чарговы ўдар па свабодзе выказвання, якая ў Беларусі і без гэтага падвяргаецца нападам.

ARTICLE 19 лічыць дапаўненні "несумяшчальнымі з правам на свабоду выказвання, якое гарантавана беларускай Канстытуцыяй і артыкулам 19 Міжнароднага пагаднення па грамадзянскіх і палітычных правах, якое Беларусь ратыфікавала".

"Абмежаванне права на свабоднае выказванне з меркаванняў нацыянальнай бяспекі можа быць апраўдана толькі ў тым выпадку, калі існуе наўпроставая сувязь паміж выказваннем і верагодным небяспечным здарэннем", - лічаць аўтары звароту. "Абмежаванне свабоды выказвання з-за гіпатэтычнай рызыкі нанясення ўрону перашкаджаюць дэмакратычнай дыскусіі на важныя і спрэчныя палітычныя тэмы", - заяўляе ARTICLE 19.

Арганізацыя заклікала Аляксандра Лукашэнку ўстрымацца ад падпісання законапраекта і наогул адмовіцца ад гэтай заканадаўчай ініцыятывы.

Поўны тэкст заявы ARTICLE 19 будзе змешчаны на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства