Гомельскі абласны суд не ведае выбарчага закону
Гомельскі абласны суд адмовіў сябру Партыі БНФ Уладзіміру Целяпуну ў разглядзе скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавета на падставе п.1 арт. 246 ГПК Рэспублікі Беларусь, сцвярджаючы, што гэта справа яму непадсудна.
Суддзя ў сваёй адмове спасылаецца на арт.68 Выбарчага кодэкса, указваючы, што ў абласны суд могуць быць абскарджаны рашэнні абласных камісіі па выніках разгляду імі скаргаў на рашэнні раённых тэратарыяльных выбарчых камісій, акруговых камісій на адмову ў рэгістрацыіі кандыдатаў у абласны Савет дэпутатаў.
Аднак Уладзімір Целяпун і абскарджваў рашэнне Гомельскай абласной камісіі, якая падтрымала рашэнне Мазырскай раённай аб адмове ў рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты раённага Савета. Скарга ў абласны суд была абумоўлена п. 2 рашэння Гомельскай абласной выбарчай камісіі.
Гэтая сітуацыя сведчыць аб элементарнай прававой непісьменнасці суддзі Гомельскага абласнога суда, які прымаў рашэнне аб непадсуднасці справы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”