Салігорск: Агітаваць на тэрыторыі акругі забаранілі
Штаб Аляксея Валабуева атрымаў адмоўныя адказы з выканаўчага камітэтэта на свае заяўкі адносна правядзеньне перадвыбарчых пікетаў у дварах дамоў, якія размешчаны непасрэдна на выбарчай акрузе кандыдата. На думку чыноўнікаў, у горадзе дастаткова месцаў, вызначаных адмыслова для агітацыйных сустрэчаў. Варта адзначыць, што агітаваць у стотысячным горадзе кандыдаты могуць толькі ў двух месцах – стадыёне “Будаўнік” і аднайменным палацы культуры. Абодва аб’екты знаходзяцца на ўскраіне горада і надта далёка ад большасці акругаў.
Рашэньне аб прызначэньні толькі двух месцаў, на думку актывістаў кампаніі Валабуева, не дае магчымасці првесці паўнавартасную агітацыйную кампанію. Напрыканцы мінулага месяца яны зьвярталіся ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай. Тады ЦВК рэкамендавала Салігорскаму выканкаму перагледзець сваё рашэнне аб вызначэнні месцаў для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, але дагэтуль ніякай інфармацыі пра ўнясенне зменаў няма.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”