Салігорскі крэатыў: Дэбаты паміж ваенным камісарам і незалежным кандыдатам
Раённая выбарчая камісія дазволіла правядзеньне сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдату ў дэпутаты Аляксею Валабуеву і апублікавала адпаведную інфармацыю ў мясцовай прэсе. Плануецца, што сустрэча пройдзе ў фармаце дэбатаў паміж прэтэндэнтамі на дэпутацкае крэсла ў выбарчай акругі №13 Аляксеем Валабуевым і ваенным камісарам Салігорскага раёна Валерыям Заінчкоўскім.
Прадстаўнікі штаба А.Валабуева плануюць звярнуцца да мясцовых СМІ з просьбай асвятляць нестандартную падзею ў грамадска-палітычным жыцці горада. Варта адзначыць, што дадзеныя дэбаты – наогул першае мерапрыемства такога кшталту падчас гэтай выбарчай кампаніі.
“Тэхнічныя выбары” – так акрэсліваюць сёлетнюю кампанію мясцовыя дэмакратычныя актывісты. “З улікам таго, што большасць дэмакратычных арганізацый адмовіліся ад удзелу ў кампаніі, канкурэнцыя на выбарах фактычна знікла. Адпаведна, знікла матывацыя арганізоўваць агітацыйныя кампаніі нават мінімальнага ўзроўню,” – гавораць у штабе А. Валабуева.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”