viasna on patreon

Суд Светлагорскага раёну наклаў штраф у памеры 300 тысяч рублёў на Вадзіма Богдана – аднаго з моладзевых актывістаў Светлагорска, сябра рэспубліканскай рады Таварыства беларускай мовы.

2005 2005-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада Сьветлагорскай раённай арганізацыі грамадзкага аб’яднаньня
“Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” паведаміла, што па выніках праведзенага 11 лістапада міліцыяй агляду кватэры 23-гадовага Вадзіма Богдана, калі былі знойдзеныя друкаваныя выданні аб Дні беларускай салідарнасці, адбыўся суд. Моладзевага актывіста Богдана, нягледзячы на тое, што пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні ў адносінах да яго быў складзены ўпершыню, суд аштрафаваў у максімальным памеры, які можна накласці ў такіх выпадках.
Адміністратыўны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае парушэнні ў парадку вырабу і распаўсюджвання друкаванай прадукцыі. Але, па словах В. Богдана, міліцыя не выявіла выраб ці распаўсюд выданняў - было выяўлена толькі тое, што яны захоўваліся ў кватэры. Таму Вадзім абскрадзіў рашэнне суда - ў парадку, які вызначаны заканадаўствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства