viasna on patreon

Гомель: Для праўладных кандыдатаў забароненыя месцы – дазволеныя?

2010 2010-04-14T13:44:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі агітацыйныя матэрыялы кандыдата у дэпутаты абласнога Савета, начальніка аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандра Удодава размешчаны ў месцах, забароненых для агітацыі.

Яго канкурэнт, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка паведаміў, што ў мікрараёне «Стары аэрадром», на вуліцы 50 гадоў БССР, агітацыйныя матэрыялы Удодава размешчаны на дзвярах пад'ездаў і дошках аб'яваў каля дамоў, што супярэчыць рашэнню гарвыканкама. Паводле рашэння пра вызначэнне месцаў, у Чыгуначным раёне горада агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў можна размяшчаць на адмыслова абсталяваных стэндах і інфармацыйных шчытах. На тэрыторыі Юбілейнай выбарчай акругі, па якой балатуюцца Я.Якавенка і А.Удодаў, некалькі такіх месцаў - каля крамы «Акіян», на прыпынках грамадскага транспарту.

- Але гэтыя некалькі месцаў не абсталяваныя адмыслова, на стэндах няма нават надпісу «Выбары». Разам з тым, калі мы размясцілі там свае агітацыйныя матэрыялы, то заўважылі, што нехта наўмысна і мэтанакіравана зрывае ўлёткі - і гэта з месцаў, што прадугледжаны для агітацыі. У той жа час праўладны кандыдат размяшчае свае матэрыялы дзе заўгодна. Выходзіць, што рашэнне пра вызначэнне месцаў дзейнічае толькі для дэмакратычных кандыдатаў, а праўладных кандыдатаў яно не тычыцца, - адзначае Якавенка.

Ён выклікаў міліцыю і напісаў заяву на свайго канкурэнта з патрабаваннем прыняць меры, прадухіліць парушэнне выбарчага заканадаўства і даць матываваны адказ на заяву.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства