viasna on patreon

Гомель: Камісіі «забыліся» паведаміць дэмакратычным кандыдатам пра сустрэчу з выбаршчыкамі

2010 2010-04-14T17:17:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі акруговыя выбарчыя камісіі адным дэмакратычным кандыдатам «забыліся» паведаміць, што ў іх будзе сустрэча з выбаршчыкамі, а прозвішчы іншых наогул не пазначылі ў якасці кандыдатаў пры запрашэнні жыхароў на сустрэчу.

Каардынатар Руху «За свабоду» Пётр Кузняцоў распавёў пра кур'ёзную сітуацыю з кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета Змітром Сцепанцом. Кандыдат даведаўся пра тое, што сустрэча з выбаршчыкамі адбудзецца15 красавіка, з абвесткі на слупе. Прытым, у гэтай абвестцы былі пазначаны ўсе прозвішчы кандыдатаў па Валгаградскай выбарчай акрузе №14, акрамя ягонага. «Выбаркам, калі праводзіць сустрэчу з кандыдатамі, павінен быў запрасіць усіх кандыдатаў. Лічу, што гэта дыскрымінацыя», - заўважае Кузняцоў.

Кандыдату ў дэпутаты гарсавета, сябру Руху «За свабоду» Дар'і Суворавай камісія таксама не паведаміла пра сустрэчу з выбаршчыкамі, прызначаную на 14 красавіка - разам з тым інфармацыя пра запланаваную сустрэчу з кандыдатамі, сярод якіх стаяла і прозвішча Суворавай, была размешчана ў абвестках-запрашэннях на сустрэчу. Сама Дар’я пра  сустрэчу з выбаршчыкамі даведалася ад знаёмых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства