viasna on patreon

Улады робяць усё для таго, каб зьнішчыць незалежны прафсаюзны рух.

2005 2005-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці выступіў з заявай, у якой патрабуе спыніць запалохваньні і інсінуацыі ў бок незалежных прафсоюзаў і іх лідэраў і своечасова пачаць выконваць рэкамендацыі Міжнароднай арганізацыі працы па ўзнаўленьню свабоды аб'яднаньняў у Рэспубліцы Беларусь. Яны лічаць, што прынятыя папраўкі ў Крымінальны кодэкс не маюць ніякага дачыненьня да права прафсаюзаў зьвяртацца ў МАП са скаргамі на парушэньне ў Беларусі прафсаюзных правоў.

Лідэр прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч сьцвярджае, што правы прафсаюзаў і правы працоўных пастаянна парушаюцца з боку дзяржавы: "Улады нічога не вырашаюць, а наадварот, робяць усё для таго, каб зьнішчыць незалежны прафсаюзны рух. І мы ў адпаведнасьці з законам зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці, да Міжнароднай арганізацыі працы. Адтуль прыяжджаюць юрысты вельмі высокага ўзроўню і знаходзяць, што ўсе нашы скаргі пацьвярджаюцца. І Міжнародная арганізацыя працы ўжо не адзін год дае адны і тыя ж рэкамэндацыі”.

Прадстаўніца прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці ў Магілёве Галіна Лісіцына паведаміла, што праблема з рэгістрацыяй арганізацыі так і ня вырашылася: "Прафсаюзную арганізацыю завода Кірава, нягледзячы на перапіску, якую мы вялі, не зарэгістравалі. Потым зьявілася рэгіянальная арганізацыя прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці, але нам таксама адмовілі, не далі юрыдычнага адрасу".

Падобная ж сітуацыя, паводле актывістаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці, і ў іншых рэгіёнах. Звароты да ўладаў з пратэстамі на такія дзеяньні не задавальняюцца. Таму прафсаюз нагадвае ў сваёй заяве, што цяпер іхнымі праблемамі ў Беларусі займаецца Эўракамісія, якая праводзіць маніторынг парушэньняў прафсаюзных правоў і выкананьня рэкамэндацыяў Міжнароднай арганізацыі працы.

Вынікам гэтага маніторынгу можа быць прыпыненьне дзеяньня сістэмы прэферэнцыяў для Беларусі ў гандлі з краінамі Эўразьвязу. Якраз гэта, на думку прафсаюзнага кіраўніцтва, выклікае раздражненьне беларускіх уладаў, якія замест прыняцьця неабходных мер распаўсюджваюць, як падкрэсьліваецца ў дакумэнце, пагрозы на адрас прафсаюзных лідэраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства