viasna on patreon

Баранавічы: 57% апытаных гараджанаў не пойдуць галасаваць на мясцовых выбарах

2010 2010-04-14T17:44:15+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/intex-press.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла два апытанні сярод чытачоў на ўласным сайце. На пытанне карэспандэнтаў Зінаіды Дрозд і Іны Ганчар “Ці ведаеце Вы свайго дэпутата ў гарсавет?” усе 36 рэспандэнтаў адказалі адмоўна. Палова з апытаных патлумачыла гэта тым, што праца нашых дэпутатаў нікому не бачная і не мае практычных вынікаў. Траціна рэспандэнтаў адказала, што сярод дэпутатаў гарсавета няма годных людзей, да якіх можна звярнуцца па канкрэтных праблемах. Таму амаль усе апытаныя гараджане выказвалі скептыцызм і абыякавасць да будучых выбараў у мясцовыя Саветы. Адзін з рэспандэнтаў абураўся тым, што яго бацька памёр 3 гады таму, а выбарчая камісія запрашае нябожчыка прыняць удзел у мясцовых выбарах 25 красавіка. Абураны малады чалавек прасіў газету “Intеx-press” не пакідаць гэтую інфармацыю без увагі.

Другое пытанне на сайце недзяржаўнай газеты “Intex-press” гучала так: “За каго вы будзеце галасаваць на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў?” На 14 красавіка ў апытанні ўдзельнічала 280 чалавек. 57% апытаных жыхароў горада адказалі, што не пойдуць галасаваць на мясцовыя выбары 25 красавіка. 12% сказалі, што вызначацца, калі прыйдуць на выбарчыя ўчасткі, а 6% заявілі, што прагаласуюць супраць усіх. Яшчэ 6% рэспандэнтаў пацвердзілі, што прагаласуюць за таго кандыдата, чыя праграма будзе найбольш пераканаўчай. Цікава, што за кандыдатаў ад улады прагаласуе ўсяго толькі 6% выбаршчыкаў, а за кандыдатаў ад апазіцыі – больш чым у два разы, 13%. Праўда, толькі ўсіх апазіцыйных кандыдатаў у Баранавічах не зарэгістравалі і выбары  будуць безальтэрнатыўнымі на 33-ох з 36-ці выбарчых акругаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства