viasna on patreon

Магілёў: Праваабаронцы дамагліся павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў

2010 2010-04-14T18:59:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы дамагліся павелічэння колькасці месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў па-за межамі памяшканняў. Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Цяпер да традыцыйнага месца для правядзення масавых мерапрыемстваў у Магілёве -  пляцоўкі каля будынка былога палаца культуры завода штучнага валакна па вуліцы Чалюскінцаў, 64а - дадаліся два новыя. Гэта палац культуры чыгуначнікаў па вуліцы Першамайская, 117 і палац культуры аўтазавода па вуліцы Аўтазаводскай, 1.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што лічыць перамогай тое, што гарвыканкам пайшоў на саступкі і павялічыў колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў яшчэ зарана.

“Трэба адзначыць, - гаворыць праваабаронца, - што адно з гэтых трох месцаў знаходзіцца ў аварыйным стане. Я маю на ўвазе пляцоўку каля былога палаца культуры завода штучнага валакна. А калі хто з прысутных да сцяны прытуліцца і яму на галаву нешта зваліцца? Хто будзе несці адказнасць за гэта?”

Разам з тым Барыс Бухель лічыць, што такіх месцаў у горадзе па-ранейшаму недастакова:

“Гэта канешне добра, што назіраюцца нейкія зрухі з пытаннем павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, але ўсё роўна, трох месцаў на ўвесь горад недастаткова. Тым больш, што блізіцца канец выбарчай кампаніі. Каму з выбаршчыкаў цікава ездзіць з аднаго канца горада ў другі для сустрэчы са сваім кандыдатам у дэпутаты? Трэба, каб такія месцы былі на кожнай выбарчай акрузе”.

Нагадаем, што магілёўскія праваабаронцы з мэтай павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў звярталіся ў Пракуратуру Магілёўскай вобласці і Цэнтральную камісію.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства