viasna on patreon

Крычаў: Дэмакратычныя кандыдаты патрабуюць абнародавання звестак пра даходы

2010 2010-04-14T19:44:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звесткі пра даходы кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет дэпутатаў не былі апублікаваныя. Гэта адзначае галоўны рэдактар газеты “Вольны горад” і адначасова кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет дэпутатаў Сяргей Няроўны:

“У раённай газеце “Крычаўскае жыццё” надрукавалі спіс кандыдатаў у дэпутаты. А вось звесткі пра маёмасць і даходы за 2009 год адсутнічаюць, хаця часткай 21 артыкула 68 Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь гэта прадугледжана”.

З гэтай нагоды кандыдат звязваўся з рэдактаркай газеты “Крычаўскае жыццё” Таццянай Іўкінай. “Але рэдактарка адказала, што яе ніхто не абавязваў гэтага рабіць і ніхто не даваў адпаведных звестак”, - кажа С.Няроўны.

Ён адзначае, што нежаданне друкаваць звесткі аб даходах не на руку праўладным кандыдатам у дэпутаты. А звязана гэта з тым, што ў іх велізарныя заробкі, якія вельмі моцна кантрастуюць з агульнажабрацкай сітуацыяй у рэгіёне.

“Мікалай Гердзей ужо звярнуўся з адпаведнай заявай у пракуратуру, і мы чакаем афіцыйнага адказу. Калі ён будзе ў нас на руках, а інфармацыю аб даходах кандыдатаў у дэпутаты ўсё роўна не надрукуюць, то мы будзем звяртацца са скаргай у Магілёўскую абласную выбарчую камісію”, - паведаміў С.Няроўны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства