Лідзія Ярмошына рэкамендавала Барысаўскаму райвыбаркаму ўраўняць біяграфічныя звесткі кандыдатаў
Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына рэкамендавала Барысаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі «внести необходимые изменения в тексты подготовленных к печати общих плакатов с биографическими данными кандидатов в депутаты, исходя из того, что объем и полнота информации, содержащейся в этих плакатах, должны быть равными для всех кандидатов».
Гэта рэкамендацыя з’яўляецца рэакцыяй Цэнтрвыбаркама на скаргу Сяргея Салаша, даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага райсавета Дзмітрыя Бабіцкага. С.Салаш звяртаў увагу камісіі на тое, што Барысаўская раённая камісія апускае факты біяграфіі кандыдата ў дэпутаты, актывіста руху «За свабоду» і сябра партыі БНФ, Дз.Бабіцкага, прадстаўляючы эканаміста, які скончыў аспірантуру БДЭУ і навучаўся ў магістратуры Варшаўскага універсітэта, сааўтара некалькіх навуковых даследаванняў, маргіналам.
Адказ Ярмошынай, па сутнасці, развязвае рукі Барысаўскай раённай камісіі. С.Салаш таксама абураны тым, што на скаргу, якая была напісана на беларускай мове, кіраўніца Цэнтральнай камісіі адказала па-руску.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”