viasna on patreon

Баранавічы: Рыгор Грык не збіраецца пакідаць беспакаранай хлусню гарадскога выбаркама

2010 2010-04-15T15:07:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ryhor-hryk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык

Рыгор Грык

Сябра Руха “За свабоду” Рыгор Грык, якога  Баранавіцкая гарадская тэрытарыяльная выбарчая камісія не зарэгістравала кандыдатам у дэпутаты  гарадскога Савета па прычыне  “несапраўднасці подпісаў”, накіраваў заявы пракурору горада і ў Цэнтральную камісію. У Брэсцкай абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і  абласным судзе дэмакратычны актывіст праўды не дамогся.

У сваіх заявах ён сцвярджае, што прадстаўленыя гарадской камісіяй у якасці доказаў “заявы” выбаршчыкаў – хлусня, бо ўсе подпісы і даты ў падпісных лістах ставілі самі падпісанты. Актывіст упэўнены ў гэтым, паколькі асабіста збіраў гэтыя подпісы, да таго ж для пацверджання мае сем дакументаў. Тым болей, Р.Грык  лічыць, што сапраўднасць подпісаў выбаршчыкаў прызнае і любая прафесійная экспертыза.

Рыгор Грык у заявах гаворыць, што яму дакладна невядома, якім чынам камісія дабівалася ад выбаршчыкаў адмовы ад пастаўленых імі даты і подпісаў - ці то пагрозамі, ці то хлуснёй. Але ён прадставіў копіі заяваў, напісаных пасля праверкі камісіі ў яго падтрымку ад трох выбаршчыкаў: Негамядзянава Сяргея Наільевіча (ад 26.03.2010г.), Качура Людмілы Сяргееўны (ад 26.03.2010г.) і Касцюк Валянціны Восіпаўны(ад 26.03.2010г.). Таксама пададзены і копіі заяваў двух сведкаў, Васіля Вялічкі і Генадзя Вялічкі, у прысутнасці якіх ставіў дату і подпіс Сяргей Негамядзянаў.

Рыгор Грык сцвярджае, што дзеянні Баранавіцкага выбаркаму груба парушаюць Выбарчы кодэкс, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, а таму павінны быць расследаваны і атрымаць адпаведную прававую ацэнку згодна з арт.49 ВК.

Рыгор Грык як былы кандыдат у дэпутаты Нацыянальнага Сходу РБ па Баранавіцкай выбарчай акрузе № 7 на парламенцкіх выбарах 2008 года  лічыць, што мае вялікі досвед і павінен сказаць пра неаднаразовыя парушэнні Выбарчага кодэкса выбарчымі камісіямі. Звяртаючыся ў пракуратуру г.Баранавічы, Рыгор Грык просіць:

1) правесці праверку падпісных лістоў і подпісаў у іх тых грамадзянаў горада, чые “заявы” прадставіла камісія, якія як бы адмовіліся ад напісання імі асабіста подпісаў і даты подпісаў ў падпісных лістах за Рыгора Грыка, прыцягнуць спецыялістаў і правесці экспертызу гэтых подпісаў і датаў.

2) прыняць адпаведнае прававое рашэнне і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у парушэнні падчас выбараў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт.64) і Выбарчага Кодэкса РБ згодна з арт.49 ВК.

Звяртаючыся на адрас Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў РБ з заяваю аб парушэннях Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса РБ Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй, Рыгор Грык таксама  просіць праверыць сказанае ім аб грубых парушэннях Выбарчага кодэкса РБ у Баранавічах, навесці парадак, прыцягнуць да адказнасці вінаватых і забяспечыць правядзенне гэтых і наступных выбараў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Дэмакратычны актывіст просіць ЦВК прызнаць працу гарадской камісіі не адпавядаючай заканадаўству, не прафесійнай, парушаючай Канстытуцыю, распусціць яе, назначыць новыя выбары тэрытарыяльнай камісіі і зарэгістраваць яго кандыдатам ў дэпутаты.

Такія ж заявы ў пракуратуру і ЦВК рыхтуюць Віктар Цяпін і Мікалай Чарнавус, а раней падаваў назіральнік Сяргей Гоўша.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства