viasna on patreon

Хоцімск: Праўладны кандыдат скарыстаў адмінрэсурс

2010 2010-04-15T16:43:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праўладны кандыдат у дэпутаты скарыстаўся адміністрацыйным рэсурсам. Пра гэта даведаўся яго супернік, кандыдат у дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў ад Партыі БНФ па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 Валеры Каранкевіч.

- 8 красавіка, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, разам з кіроўцам на службовай машыне кандыдат у дэпутаты па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 Іван Кажэмяка, які займае пасаду начальніка інспекцыі па падатках і зборах Магілёўскай вобласці, правёў пяць сустрэчаў з выбаршчыкамі, пасля чаго зайшоў у райвыканкам, дзе адзначыў сваю камандзіроўку, - распавядае Валеры Каранкевіч.

Каранкевічу, з яго словаў, дакладна вядома, што спадар Кажэмяка сустрэўся ў актавай залі райвыканкама з супрацоўнікамі Хоцімскага райвыканкама, правёў свае сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдніх школах №1 і №2 падчас навучальнага працэса, у Трасцінскім сельскім Савеце і Хоцімскім інтэрнаце для неўралагагічна хворых.

- Я прапаноўваў акруговай выбарчай камісіі, каб на ўсе такія мерапрыемствы запрашаліся ўсе прэтэндэнты ў дэпутаты. Але вось яно як атрымліваецца: спадар Кажэмяка адмовіўся праводзіць са мной такія сумесныя сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Гэта проста нахабства, з  якім немагчыма мірыцца, - абураецца Валеры Каранкевіч.

З гэтай нагоды кандыдат у дэпутаты 15 красавіка падаў скаргі ў акруговую і абласную выбарчыя камісіі і Пракуратуру Магілёўскай вобласці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства