viasna on patreon

Пракурор Гарадзенскай вобласці не бачыць парушэнняў выбарчага заканадаўства

2010 2010-04-15T17:19:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі праваабаронца Раман Юргель, прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту, атрымаў адказ ад пракурора Гарадзенскай вобласці Віктара Марозава на скаргу аб парушэнні выбарчага заканадаўства.

Нагадаем, што па меркаванні праваабаронцы быў парушаны артыкул 34 ВК, згодна з якім рашэнні адміністрацый Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Гародні па фармаванні ўчастковых выбарчых камісій мусілі быць апублікаваныя ў “Гродзенскай праўдзе” ў сямідзённы тэрмін з дня прыняцця. Гэты тэрмін не быў вытрыманы.

На скаргу, адрасаваную ў Генеральную пракуратуру, быў атрыманы адказ з аддзелу па нагляду за выкананнем правоў і свабодаў грамадзянаў, які дапускаў мажлівыя парушэнні заканадаўства. Аднак пракурор Гарадзенскай вобласці палічыў, што парушэнняў не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства