Прыгнёт у студэнцкіх інтэрнатах
Учора ўвечары мы атрымалі наступны ліст:
Добры вечар, Шаноўная рэдакцыя Права на ВОЛЮ" . Пішу таму , што вельмі абураны тым , што адбылося сёння раніцай. Да нас завітала адміністрацыя інтэрнату, у якім я жыву, прымусіла падпісацца ў тым, што 16 (дзень Волі) у нашым пакоі з 20-00 да 20-30 будзе запалена святло і дадала, што гэта абавязкова . Што было б, калі б я адмовіўся, мяркую, тлумачыць ня трэба. Гэта сведчыць, што уладу палохаюць нават такія акцыі. Заклікаю усіх: Запаліце свечку на 15 хвілін і распавядзіце пра гэта сваім знаёмым блізкім, бо ВОЛЯ не павінна быць пустым гукам !"
Звычайны студэнт. (Не падпісваюся, бо навучаюся у дзяржаўным універсітэце і мяне могуць за гэты ліст выключыць.)
P.S. Калі ласка надрукуйце гэта , бо ужо няма сіл зносіць прыгнёт.