Салігорск: На прадпрыемствах горада агітуюць супраць А.Валабуева
Высвятляюцца новыя падрабязнасці ідэалагічнай нарады, прысвечанай выбарам у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Адна з асноўных задач ідэалагічнага апарата на завяршальным этапе выбарчай кампаніі – правесці размовы ў працоўных калектывах і пераканаць падначаленых не аддаваць галасы ў падтрымку незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева. Пра гэта ёсць сведчанні ад супрацоўнікаў некалькіх дзяржаўных прадпрыемстваў, якія пацвярджаюць пра папярэджанне адносна непрымальнасці галасавання за незалежнага кандыдата.
Тым часам у некалькіх мясцовых газетах практычна адначасова журналісты вырашылі дэталёва асвятліць працу мясцовага ваенага камісарыяту і яго начальніка Валерыя Заінчкоўскага. Варта адзначыць, што менавіта начальнік ваенкамата з’яўляецца канкурэнтам Аляксея Валабуева. Публікацыі такога кшталта ў штабе самога Валабуева не лічыць выпадковымі і прымаюць за прыхаваную агітацыю. “Ніколі праца ваенкамата і дасягненні на гэтай пасадзе начальніка гэтай установы не выклікалі такой увагі прэсы. Я звязваю гэта толькі з выбарчай кампаніяй і панікай мясцовых уладаў, бо на адной з 40 акругаў сітуацыя выходзіць за межы выключна тэхнічных выбараў,” – гаворыць актывіст штаба незалежнага кандыдата Андрусь Тычына.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”