На Віцебшчыне зарэгістравана больш за трыста назіральнікаў
Для маніторынгу маючых адбыцца выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Віцебскай вобласці ў цяперашні час выбарчымі камісіямі ўсіх узроўняў зарэгістраваныя 307 назіральнікаў. З іх 138 вылучаны працоўныхмі калектывамі, 135 - грамадскімі аб'яднаннямі, 30 - шляхам падачы заяваў, 4 - палітычнымі партыямі.
Усяго па краіне на пачатак красавіка выбаркамамі было акрэдытавана амаль 1,6 тысячы назіральнікаў. Такую інфармацыю агучваў сакратар Цэнтральнай камісіі Мікалай Лазавік. «На папярэдніх выбарах было больш за 19 тысяч беларускіх назіральнікаў. Думаю, на гэтых выбарах іх будзе не менш», - адзначыў Лазавік у інтэрв'ю БЕЛТА.
Назіраць за мясцовымі выбарамі таксама будуць замежныя дыпламаты. Па інфармацыі агенцтва, у цяперашні час на разглядзе ў ЦВК знаходзяцца заяўкі ад 50 дыпламатаў, якія прадстаўляюць 24 дзяржавы. Цэнтрвыбаркам разлічвае выдаць ім пасведчанні назіральнікаў за некалькі дзён да выбараў.
Нагадаем, што выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26-га склікання - першая кампанія, якая праходзіць пасля ўнясення ў Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь зменаў і дапаўненняў. Аднак эксперты адзначаюць, што дадзеныя папраўкі фактычна не закранулі працы назіральнікаў.
Хаця, як адзначаюць naviny.by, першапачатковы варыянт паправак у Выбарчы кодэкс, які быў распрацаваны Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі прэзідэнта, уключаў і папраўку, што датычыцца пашырэння правоў назіральнікаў. Аднак супраць выступіў кіраўнік дзяржавы. Ужо пасля прыняцця новага Выбарчага кодэкса Лідзія Ярмошына на сустрэчы з журналістамі матывавала адхіленне гэтай папраўкі яе суб'ектывізм: «Паўнамоцтвы назіральнікаў засталіся ў ранейшай рэдакцыі: назіральнік мае права назіраць за падлікам галасоў. Фармулёўка пра ўмовы, якія дазваляюць назіраць за падлікам галасоў, выключана як суб'ектыўная », - цытуе інтэрнэт-выданне.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"