Магілёў: Праўладны кандыдата падключыў пошту да распаўсюду сваіх улётак?
https://spring96.org./be/news/33263
2010
2010-04-16T15:04:23+0300
2010-04-16T15:04:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/belposhta.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Вешнявецкай выбарчай акрузе і адначасова дырэктар Магілёўскага аўтобуснага парка №1 Віктар Лазарэнка падключыў да распаўсюду сваіх агітацыйных улётак “Белпошту”.
Так сцвярджае актывіст аргкамітэту Партыі БХД Канстанцін Тыртычный: “Учора па пошце я атрымаў газету “Савецкая Беларусь”, і ўнутры яе знаходзілася ўлётка дырэктара Магілёўскага аўтрабуснага парка Віктара Лазарэнкі. Улётка знаходзілася паміж старонкамі газеты і патрапіць унутр выпадкова не магла. Яе туды спецыяльна паклалі”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”