Мазыр: Акруговая камісія не лічыць патрэбным прытрымлівацца графіка працы
16 красавіка кандыдат у дэпутаты па Палескай выбарчай акрузе №43 па выбарах дэпутатаў Гомельскага абласнога Савета Уладзімір Целяпун наведаў акруговую выбарчую камісію, якая месціцца ў школе №5 Мазыра. Нікога ў памяшканні камісіі кандыдат не знайшоў, нягледзячы на вызначаны графік працы камісіі: з 10-00 да 14-00 і з 16-00 да 19-00. І гэта ўжо не першы падобны выпадак, на што кандыдат і раней рабіў заўвагі сакратару камісіі Пінчук Е.М. На гэты раз прыйшлося кандыдату ў дэпутаты звярнуцца да Центральнай камісіі за дапамогай ў арганізацыі працы акруговай выбарчай камісіі.
Раней кандыдата ў дэпутаты У. Целяпуна сакратар камісіі Пінчук Е.М. запрашала для прыёму і выдачы дакументаў на сваё асноўнае месца працы -- у Мазырскі райвыканкам, дарэчы, дзе і знаходзяцца журналы рэгістрацыі паступаючай карэспандэнцыі акруговай выбарчай камісіі (!).
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”