viasna on patreon

Пракуратура паўторна адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце смерці Гроднікава

2005 2005-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 снежня следчы Мінскай міжраённай пракуратуры Дзмітрый Кірыльчык вынес паўторную пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце смерці пазаштатнага карэспандэнта "Народнай волі" Васіля Гроднікава.

У першы раз ва ўзбуджэнні справы адмовілі 28 лістапада "за адсутнасцю складу злачынства". 29 лістапада пракуратуры РБ адмяніла гэтую пастанову і вярнула матэрыялы справы ў Мінскую міжраённую пракуратуру для дадатковай праверкі.
Падчас яе правядзення следчы Дзмітрый Кірыльчык зноў прыйшоў да высновы, што Гроднікаў "мог атрымаць цялесныя пашкоджанні ў выніку сваіх уласных неасцярожных дзеянняў".
Па інфармацыі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", цяпер блізкія Васіля Гроднікава і адвакат рыхтуюць скаргу ў Мінскую абласную пракуратуру на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства