Глыбокае: Улёткі за праўладнага кандыдата прыходзяць па пошце
З рознымі перашкодамі з боку ўладаў сустракаюцца глыбоцкія дэмакратычныя кандыдаты, якія вядуць актыўную выбарчую кампанію. Так, у кандыдатаў ад незарэгістраванай Партыі БХД запатрабавалі зняць з улётак васьміканцовую зорку-крыж, якая апісана ва ўсіх даведніках па беларускім нацыянальным арнаменце. Яўгену Самсонаву (Партыя БХД) у афіцыйных улётках перарабілі без узгаднення з самім кандыдатам пададзеную ім біяграфію. Кандыдату ад БСДП (Грамада) у друкарні змянілі фармат улёткі, з-за чаго істотна пагоршылася яе якасць.
А вось улёткі некаторых уладных кандыдатаў выбаршчыкам дастаўляе разам з газетамі мясцовае паштовае аддзяленне. Такі факт, у прыватнасці, зарэгістраваны ў вёсцы Дзеркаўшчына (Дзеркаўшчынская выбарчая акруга № 17), дзе пошта данесла ў кожны дом улёткі аднаго з трох кандыдатаў -- спадара Леаніда Барылы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”