Полацк: На сустрэчы з кандыдатамі выбаршчыкі не прыходзяць
Полацкая гарадская выбарчая камісія склала адзіны план сустрэч з кандыдатамі ў гарадскі і абласны саветы. Пра даты і месца сустрэч своечасова паведамлена ўсім кандыдатам, а ўчастковыя камісіі размяшчаюць аб’явы ў крамах і на пад’ездах дамоў, якія адносяцца да адпаведных участкаў.
Аднак, нягледзячы на інфармаванне (абвесткі практычна немагчыма не ўбачыць), людзі не спяшаюцца на сустрэчы з пакуль што кандыдатамі, а практычна ўжо дэпутатамі (з 32-х акругаў 24 у Полацку безальтэрнатыўныя). Сябры гарадской камісіі заўважаюць, што такой нізкай актыўнасці выбаршчыкаў ніколі на іх памяці не было. На абвешчаныя сустрэчы прыходзяць у лепшым выпадку некалькі чалавек. Ёсць выпадкі, калі на сустрэчу з кандыдатам не прыйшоў ніхто. Такая нізкая актыўнасць людзей – яскравы паказчык іх стаўлення да выбараў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”