viasna on patreon

Працягваецца татальная зачыстка інфармацыйнай прасторы

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За пэрыяд пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў колькасьць незалежных грамадзка-палітычных выданьняў у беларускіх рэгіёнах стала больш чым утрая меншай. У тым ліку 20 рэдакцый закрыліся з 2004 году. Неўключэньне ў падпісны каталог шаснаццаці незалежных газэтаў і выгнаньне іх з "Саюздруку" - адна з найважнейшых падзеяў лістапада-сьнежня.
Напярэдадні новай выбарчай кампаніі практычна ўсе дэмакратычныя газэты глыбінкі пазбавіліся права продажу і дастаўкі чытачам праз сыстэмы “Саюздруку” і “Белпошты”. Адначасова пачаліся скасаваньні дамоваў на арэнду рэдакцыйных памяшканьняў.
Афіцыйнае паведамленне пра тое, што дамова паміж ТАА "Выдавецкі дом "Інтэкс-прэс" і Гандлёвым рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Брэстаблсаюздрук" не будзе працягнуты, атрымаў дырэктар выдавецкага дому Уладзімір Янукевіч. Як сказана ў лісце ад 16 снежня 2005 года за подпісам дырэктара ТРУП "Брэстаблсаюздрук" Марэйкі, дамова на 2006 год "працягнуты не будзе на падставе артыкула 3091 Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь".
Рэдактар пінскай газэты “Мясцовы час” Віктар Ярашук атрымаў афіцыйную паперу ад кіраўніцтва гатэлю “Спорт”, якое скасавала дамову арэнды офісу з 31 студзеня, хаця тэрмін дамовы сканчаўся толькі ў ліпені наступнага году.

У “Гомане Барысаўшчыны” даведаліся, што газэта трапіла ў лік тых, каго забаронена прадаваць праз шапікі “Саюздруку”, як і яшчэ два незалежных мясцовых выданьня. У адрозьненьне ад іх “Гоман” мала закранаў палітычныя, сацыяльна-эканамічныя пытаньні рэгіёну. Выданьне спэцыялізавалася на гісторыі роднага краю, культурна-асьветніцкай тэматыцы і мела зусім невялікі наклад.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства