viasna on patreon

Орша: Паштальёны працуюць на кандыдатаў ад улады

2010 2010-04-19T20:16:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У агітацыйную кампанію ў падтрымку кандыдатаў у дэпутаты на маючых адбыцца выбарах актыўна ўключыліся аршанскія паштальёны. Па горадзе зафіксаваны масавыя факты, калі жыхары Оршы разам са свежымі нумарамі газет даставалі з паштовых скрынь улёткі праўладных кандыдатаў. Прычым улёткі гэтыя акуратна ўкладзены ў нумары газет, што пацвярджае факт разносу іх паштальёнамі. Так бы мовіць, агітацыя пасродкам бясплатнага прыцягнення дзяржаўнай структуры, якой з'яўляецца РУП “Белпошта”.

Як звычайна, тут не абыйшлося без відавочных казусаў. Так, жыхары вуліцы Чырвонаармейскай у Оршы дасталі са свежай прэсы агітацыйную ўлётку кандыдата ў дэпутаты па Ларынаўскай акрузе № 9 Канстанціна Нілава, нам. начальніка Аршанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях. Фокус у тым, што гэта частка вуліцы, дзе паштальёны так рупліва дапамагалі спадару Нілаву стаць дэпутатам, адносіцца зусім да іншай выбарчай акругі. Але, падобна, для некаторых кандыдатаў ад улады дагэтуль непасільная задача - вывучыць вуліцы, якія ўваходзяць у сваю акругу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства