viasna on patreon

Віцебск: Апазіцыянеры не так агітавалі

2010 2010-04-19T20:24:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебская абласная камісія разгледзела скаргу кандыдата ў дэпутаты Бешанковіцкага раённага Савета Георгія Станкевіча, якая тычылася зняцця з радыёэфіру запісу яго выступу. Аблвыбаркам пакінуў у сіле гэта рашэнне ніжэйстаячай камісіі.

Па меркаванні абласной камісіі, тэкст выступу Г. Станкевіча парушаў патрабаванні арт. 47 і 75 Выбарчага кодэкса, паводле якіх забараняецца  распаўсюд паведамленняў і матэрыялаў, якія узбуджаюць сацыяльную варожасць.

Таксама аблвыбаркам угледзеў парушэнне патрабаванняў заканадаўства кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Воласаўскай выбарчай акрузе Мікалаем Петрушэнкам, які распаўсюджваў свае агітацыйныя ўлёткі на гарадскім рынку ў Оршы, не на тэрыторыі выбарчай акругі. Акрамя таго, агітацыя ажыццяўлялася ў месцы, якое не вызначана Аршанскім гарвыканкамам для правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства