viasna on patreon

Брэст: Савет "народных" дэпутатаў пераўтварыўся у Савет дырэктароў

2010 2010-04-20T12:19:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/brest-kandydaty-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Брэсце на 40 гарадскіх выбарчых акругах за дэпутацкія мандаты змагаецца 14 дырэктароў і намеснікаў дырэктароў буйных прадпрыемстваў, 9 дырэктароў і намеснікаў дырэктароў навучальных устаноў, 5 глаўурачоў, 4 камандзіры вайсковых частак, 5 работнікаў выканаўчай улады, старшыня гарсавету, прадстаўнік дзяржкантролю, па адным - ад БРСМ і Ветэранаў вайны ў Афганістане.

У 2007 годзе кіраўнікоў і камандзіраў у складзе гарсавету было 39 на 40 месцаў.

Дурному ясна, што Савет "народных" дэпутатаў пераўтварыўся у Савет дырэктароў, які ніколі не будзе адстойваць інтарэсы насельніцтва.

Сітуацыя пагаршаецца тым, што выбарчыя камісіі, якія ствараюцца па вытворчым прынцыпе, напрамую залежаць ад дырэктароў. А таму вынік мясцовых выбараў прадвызначаны - Савету НАРОДНЫХ дэпутатаў выбаршчыкі не пабачаць.

Дарэчы, праўладныя кандыдаты ў Брэсце маюць гадавы прыбытак не менш за 50 мільёнаў рублёў. Пераважна гэта дырэктары прадпрыемстваў і ўстановаў.

Напрыклад, кандыдат у Брэсцкі абласны Савет па Брэсцкай-Партызанскай  выбарчай акрузе № 8 Саўчыц Аляксандар Васілевіч, ён жа дзейсны дэпутат і генеральны дырэктар  ААТ "Савушкін прадукт", мае гадавы прыбытак большы за 152 мільёны рублёў.
Кандыдат у Брэсцкі абласны Савет па Брэсцкай-Усходняй  выбарчай акрузе № 9 Водчыц Міхаіл Васілевіч, ён жа дзейсны дэпутат і генеральны дырэктар ААТ "Будаўнічы трэст № 8", мае гадавы прыбытак большы за 102 мільёны рублёў. Кандыдат у Брэсцкі гарадскі Савет па выбарчай акрузе № 25 Марозаў Уладзімір Пятровіч, ён жа дзейсны дэпутат і дырэктар ААТ "Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў", мае гадавы прыбытак большы за 99 мільёнаў рублёў.

На папярэдніх выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў згаданыя кандыдаты мелі значна сціплейшыя прыбыткі. Напрыклад, М.Водчыц - усяго 20 мільёнаў за год, а У.Марозаў - 40 мільёнаў. Рост прыбытку праўладных кадыдатаў на фоне заробкаў шэраговых грамадзян, якія атрымліваюць ад 300 тысяч да мільёна ў месяц, уражвае.

Цікава, колькі праз 4 гады будуць мець дырэктары "кандыдаты-дэпутаты" і колькі сярэднестатыстычны выбаршчык у нашай "сацыяльнай", як сцвярджаюць ідэолагі, дзяржаве?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства