Севярынца і Стараверава выпусьцілі — Т.Сургана і В.Каваленку затрымалі
https://spring96.org./be/news/33387
2010
2010-04-20T14:11:56+0300
2010-04-20T14:11:56+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/k33.jpg
Палітыка Паўла Севярынца і журналіста Уладзімера Стараверава выпусьцілі з райаддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Віцебску.
Супрацоўнікі міліцыі высьвятлялі іх датычнасьць да несанкцыянаванай акцыі, якую на прыступках суду Кастрычніцкага раёну Віцебску нібыта арганізаваў Сяргей Каваленка, разгарнуўшы бел-чырвона-белы сьцяг.
Адначасна супрацоўнікі міліцыі затрымалі і даставілі ў пастарунак яшчэ аднаго віцебскага актывіста Тараса Сургана і брата Сяргея Каваленкі Віталя Каваленку. Па-ранейшаму ў пастарунку знаходзіцца Барыс Хамайда, сувязі зь ім няма.