viasna on patreon

Крычаў: Звесткі аб даходах праўладных кандыдатаў у дэпутаты па-ранейшаму адсутнічаюць

2010 2010-04-20T17:23:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Звесткі аб даходах праўладных кандыдатаў у дэпутаты ў Крычаўскі раённы Савет дэпутатаў адсутнічаюць. Пра гэта сцвярджае галоўны рэдактар газеты “Вольны горад” і адначасова кандыдат у дэпутаты ў раённы і абласны Саветы дэпутатаў Сяргей Няроўны.

“Сёння кандыдат у дэпутаты ў Магілёўскі абласны Савет дэпутатаў па Крычаўская сельскай акрузе №26 і адначасова кандыдат у Крычаўскі раённы Савет дэпутатаў па Мікрараённай выбарчай акрузе №19 Мікалай Гердзей аб’ехаў некалькі ўчасткаў, якія размешчаны на яго раённай выбарчай акрузе, - гаворыць Сяргей Няроўны, - і заўважыў, што звесткі аб даходах праўладных кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет усё яшчэ адсутнічаюць. Пра гэта сцвярджае і дэмакратычны актывіст Уладзімір Кудраўцаў, які правяраў маю раённую Маякоўскую выбарчую акругу №11, па якой я вылучаю сваю кандыдатуру.”

Сяргей Няроўны адзначае, што звестак аб даходах няма ні ў агульных інфармацыйных плакатах кандыдатаў у дэпутаты ў раённы Савет, ні ў раённай дзяржаўнай газеце “Крычаўскае жыццё”.

“Скаргу, якую Мікалай Гердзей  аб выяўленых фактах парушэння Выбарчага кодэкса накіраваў некалькі дзён таму ў пракуратуру, пераслалі нашай акруговай выбарчай камісіі. Яе сакратарка Наталля Пятрова сказала, што ніякіх звестак аб даходах кандыдатаў у дэпутаты яны друкаваць не будуць, а ўсе звесткі аб даходах ёсць на ўчастках на афіцыйных плакатах”.

З гэтай нагоды дэмакратычныя кандыдаты ў дэпутаты звярнуліся ў Магілёўскую абласную выбарчую камісію да яе сакратаркі Людмілы Макаранка, якая параіла зафіксаваць факты парушэнне і пераслаць ёй іх па факсу.

“Гэтым мы зараз і займаемся, - гаворыць Сяргей Няроўны, - Мы выявілі па меньшай меры шэсць такіх праўладных кандыдатаў, якія займаюць кіруючыя пасады і чые звестакі аб даходах на выбарчых участках проста адсутнічаюць, што б ні казала сакратарка нашай акруговай выбарчай камісіі  Наталля Пятрова”.

“Праваабраронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства