Віцебск: Галасаванне праходзіць без ажыятажу
У Віцебску адкрыліся ўчасткі для галасавання па выбарах у мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў. Сапраўды, на іх прысутнічалі сябры ўчастковых выбарчых камісій. Кабіны для галасавання адпавядалі свайму прызначэнню - забяспечвалі таямніцу выбару. На кожным участку дзяжурыў міліцыянер, які ахоўваў парадак на ўчастку і бюлетэні для галасавання. Стэнды ўтрымлівалі адпаведнае нарматыўныя акты, спісы складаў выбарчых камісій, звесткі пра кандыдатаў. Назіральнікі ад палітычных партый і грамадскіх арганізацый на ўчастках для галасавання адсутнічалі. Гэтым апісаным параметрам адпавядаў, напрыклад, участак для галасавання №18 Хмяльніцкай выбарчай акругі г. Віцебску №6. У гэтай выбарчай акрузе безальтэрнатыўна балатуецца старшыня Віцебскага гарадскога савета 25 склікання Мікалай Смунёў.
Выбаршчыкі ў першы дзень галасавання не выявілі ажыятажнага жадання прагаласаваць датэрмінова. На працягу першай паловы дня прагаласавалі на выбарчым участку №18 толькі два выбаршчыкі. Калі ўлады не “ўключаць” адміністрацыйны рэсурс, то яўка на гэтых выбарах у Віцебску будзе вельмі нізкай.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”