viasna on patreon

Кармянскія ўлады праводзяць «дадатковую тлумачальную працу» з насельніцтвам

2010 2010-04-21T15:31:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кармянская раённая газета «Зара над Сожам» распавяла чытачам пра падрыхтоўку да выбараў. У апошнія два тыдні газетныя плошчы былі аддадзены пад рэкламу праўладных кандыдатаў у дэпутаты - а іншых у Карме і няма. Відаць, усе-такі электаральная актыўнасць нізкая ў Кармянскім раёне, і хоць парог яўкі на выбары адменены ў адпаведнасці са зменамі ў заканадаўства, але раённыя ўлады вырашылі правесці «дадатковую тлумачальную працу сярод насельніцтва аб неабходнасці ўдзелу ў галасаванні».

Аб гэтым гаварылася на паседжанні «рабочай групы па аказанню садзейнічання выбарчым камісіям». Такія структуры, як рабочыя, арганізацыйныя, кансультатыўныя і аператыўныя групы, былі створаны ва ўсіх раёнах Гомельшчыны для дапамогі камісіям у правядзенні выбараў. Газета «Зара над Сожам» піша, што на паседжанні рабочай групы «кіраўнікам былі дадзены некаторыя даручэнні». Відаць, тыя даручэнні былі сакрэтныя, калі газета не напісала, якія менавіта даручэнні былі дадзены.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства