Бабруйск: За першы дзень датэрміновага галасавання – 10 працэнтаў яўкі
На некалькіх выбарчых участках раёна “Даманскі”, якія ўваходзяць у Мінскую акругу № 10 па выбарах у абласны Савет, за першы дзень датэрміновага галасавання было зафіксавана ад 8 да 12 працэнтаў яўкі. Такія лічбы былі агучаныя старшынямі камісій па прозьбе кандыдата ў дэпутаты, сябра бабруйскай суполкі БХД Вячаслава Шэлега.
- У сярэднім на кожным ўчастку пражывае каля 2 000 чалавек, - распавядае Вячаслаў Шэлег. А прагласавала, па інфармацыі сябраў камісій, на розных участках ад 150 да 250 чалавек. То бок, недзе яўка дасягае васьмі, а недзе і 12-13 працэнтаў! Мікалай Лазавік у сваім выступе прагназваў яўку на датэрміновыя выбары за ўвесь тэрмін – у 10 працэнтаў, а тут усё адбылося за адзін дзень, - здзіўляецца Вячаслаў Шэлег.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”