viasna on patreon

Віцебск: Двайное пазбаўленне кандыдацтва ў дэпутаты

2010 2010-04-21T18:43:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 красавіка кіраўнік грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач была пазбаўленая рэгістрацыі як кандыдат у дэпутаты ў Віцебскі абласны і гарадскі Саветы.

Яе абвінавацілі ў злоўжыванні правам на выбарчую агітацыю: ў выбарчых камісіях з’явілася скарга “групы грамадзянаў” на тое, што выбаршчыкам раздавалі ...паветраныя шарыкі з лагатыпам “Нашага дому”. Камісіі палічылі гэта подкупам выбаршчыкаў. Яшчэ адным абвінавачваннем стаў арганізацыя вулічнага спектакля падчас  сустрэчы кандыдаткі В. Карач з выбаршчыкамі.

У задзейнічанні студэнцкай самадзейнасці падчас сустрэч з выбаршчыкамі канкурэнта Вольгі -- рэктара Тэхналагічнага ўніверсітэту В. Башметава -- выбарчая камісія не ўбачыла ніякіх парушэнняў.

На думку В. Карач зняцце яе кандыдатуры – сведчанне разгубленасці ўладаў перад моцнымі кандыдатамі апазыцыі: “З высокіх трыбун гучаць заявы, што за апазыцыю “ніхто не прагаласуе”, у той жа час выканаўцы на месцах карыстаюцца любымі, нават смеху вартымі нагодамі, каб не дапусціць кандыдата ад апазіцыі да народу”.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства