Полацк: Млявапраяўны працэс галасавання
У Полацку няма пакуль што вялікай актыўнасці людзей на датэрміновым галасаванні. Па словах сяброў адной з участковых камісій, у першы дзень галасавання выканаць свой грамадзянскі абавязак з’явілася каля трыццаці чалавек – гэта каля 1,5 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў на гэтым участку.
-- У асноўным прыходзілі людзі сталага веку. Тлумачылі яны сваё жаданне прагаласаваць датэрмінова тым, што з’яджаюць на выходныя на дачы – зараз самая пара нешта садзіць. Людзі з інтэрнатаў, якія ёсць на тэрыторыі гэтага участка, таксама патрохі ідуць на датэрміновае галасаванне. Сёння назіраецца прыкладна тая ж актыўнасць, што і ўчора. За першую палову дня прыйшло каля дваццаці чалавек, -- распавядае дзяжурны сябра участковай камісіі.
Аднак вядома, што на многіх прадпрыемствах і ўстановах горада работнікам мякка, але настойліва раяць прагаласаваць датэрмінова.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»