Бабруйск: Месцаў для матэрыялаў дэмакратычнага кандыдата не застаецца
Кандыдат у дэпутаты ў абласны Савет, сябра БХД Вячаслаў Шэлег вымушаны быў прайсціся па ўсіх участках, якія ўваходзяць у яго акругу і сур’ёзна паразмаўляць з старшынямі выбарчых камісіяў. Кандыдат сутыкнуўся з праблемай недахопу месца на стэндах для агітацыйных матэрыялаў.
-- Справа ў тым, што праўладныя кандыдаты амаль не рабілі ўлётак, а патрацілі грошы на вялікія плакаты, якія займаюць большую частку плошчы на стэндах. Калі б я не прайшоўся па ўчастках, ніхто б мае плакакаты і не ўбачыў. А так я паразмаўляў з сябрамі камісій, і мы вырашылі гэтае пытанне.
У той жа час агітацыя ў Бабруйску праходзіць даволі вяла. Жыхары горада кажуць аб тым, што дасюль не бачылі ні кандытаў, ні іх улётак, за рэдкімі выключэннямі. Нават газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” адзначае, што інфармацыі аб кандыдатах “малавата”. Што тычыцца гэтага выдання, то яно за перыяд агітацыі прапіярыла толькі двух жанчын-кандыдатаў: галоўнага ўрача дзіцячай бальніцы Ірыну Рыжанкову і дырэктара школы Іну Дмітрук. Цікава, што апанентамі жанчын з’яўляюцца сябра Камуністычнай партыі Беларусі Аляксей Кавалёў і першы намеснік камандзіра часткі ўнутраных войскаў МУС Ігар Абраменка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”