viasna on patreon

Орша: Утоеная агітацыя ў мясцовай раёнцы

2010 2010-04-22T15:15:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо паведамлялі пра факты завуяляванай агітацыі за праўладных кандыдатаў у Талачынскай раённай газеце. Такая ж карціна назіраецца і ў Аршанскім раёне.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў у Оршы адбылася 25 сакавіка. Аналіз старонак мясцовай “Аршанскай газеты” паказаў, што 12 будучых кандыдатаў - праўладныя вылучэнцы -- былі аблашчаны ў самых высокіх піетэтах карэспандэнтамі гэтага выдання. У прыватнасці, нямала хвалебных слоў выказана ў адрас дырэктара КУП “Оршаводаканал” Віталя Аселядца, дырэктара заводу “Чырвоны барацьбіт” Аляксандра Шульгіна, дырэктара Аршанскіх электрасетак Міхаіла Лукьяненкі, дырэктара “Белгрэс” Уладзіміра Лузіна і іншых будучых кандыдатаў у лютым - сакавіку, да моманту рэгістрацыі кандыдатаў.

Ніводнаму будучаму кандыдату ў дэпутаты ад апазіцыі “Аршанская газета” месца на сваіх старонках не прадставіла.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства