viasna on patreon

Баранавічы: Кіроўцы гарадскіх аўтобусаў запрашаюць на датэрміновае галасаванне

2010 2010-04-22T15:32:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bas-bar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вось ужо трэці дзень у Баранавічах кіроўцы гарадскіх аўтобусаў актыўна запрашаюць жыхароў горада прыняць удзел у датэрміновым галасаванні. Раней паведамленні-нагадванні прыняць удзел у выбарах гучалі толькі ў дзень асноўнага галасавання.

Улічваючы, што гарадскі транспарт патэнцыйныя выбаршчыкі выкарыстоўваюць як мінімум 2 разы на дзень, а некаторыя і болей, то такая ініцыятыва прадстаўнікоў выканаўчай улады – гэта моцны фактар уздзеяння.

Разам з тым, недзяржаўная газета “Intex-press” на сваім сайце правяла апытанне грамадзян горада, згодна з якім 57% апытаных жыхароў горада Баранавічы адказалі, што не пойдуць галасаваць на мясцовыя выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства