viasna on patreon

Барысаў: Сустрэча з выбаршчыкамі адменена

2010 2010-04-22T17:48:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага райсавета Тамары Каважэнка, прыначаную на сёння, 22 красавіка, сустрэчу кандыдата з выбаршчыкамі вырашана адмяніць. 

Сустрэча адменена з-за асцярогі, што яе выкарыстаюць як нагоду для зняцця Каважэнка з выбараў, паколькі сустрэча, як было загадзя абвешчана, павінна была суправаджацца бясплатным канцэртам, у якім намерваліся прыняць удзел муж Каважэнка - прафесійны музыка -- і ягоныя сябры. 

Супернікам Каважэнка ў выбарчай акрузе №7 з'яўляецца начальнік 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў палкоўнік Валерый Гнілазуб.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства