Магілёў: Ад жыльцоў інтэрнатаў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова
У інтэрнатах Завода “Хімвалакно”, якія знаходзяцца на праспекце Шмідта ў будынках №3а і №5а, ад жыльцоў патрабуюць прагаласаваць датэрмінова.
Жыхарка з інтэрнату № 5а распавяла, што да яе прыйшла загадчыца інтэрната і, звярнуўшы ўвагу на тое, што яна адна жыве ў такім “вялікім” пакоі, зазначыла, што няўжо так цяжка зрабіць паслугу і пайсці прагаласаваць датэрмінова.
Трэба адзначыць, што на мінулых выбарах дэпутатаў у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь камендантка інтэрната №5а спадарыня Гаўрыленка “дзяжурыла” на вахце і адпраўляла жыльцоў на датэрміновае галасаванне. Прытым яна мела спіс тых, хто прагаласаваў, і тых, каго неабходна адправіць на датэрміновае галасаванне.
Паводле старшыні абласной выбарчай камісіі Валеры Берастава, на Магілёўшчыне за тры дні датэрміновага галасавання прагаласавала 19,2% выбаршчыкаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”