viasna on patreon

Салігорск: На некаторых участках - чэргі на датэрміновае галасаванне

2010 2010-04-23T18:48:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За тры дні датэрміновага галасавання на ўчастку №13 прагаласавала 400 чалавек. Гэта 15% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.

Як сведчаць назіральнікі штаба незалежнага кандыдата Аляксея Валабуева, які вылучаецца на гэтым участку, тут утвараюцца чэргі. Галасуюць жыхары інтэрнатаў, студэнты і працоўныя.

“Спачатку прыходзяць начальнікі і выкладчыкі. Пасля шыхтамі ідуць студэнты і іх падначаленыя. Усе гэта кантралюецца. Тыя, хто галасуе датэрмінова, раней сыходзяць з працы і вучобы”, – гаворыць Андрусь Тычына.

Актыўна прымаюць удзел у датэрміновым галасаванні і жыхары інтэрната “Будтрэста №3”. Наколькі стала вядома назіральнікам, адміністрацыя прыдпрыемства настойліва рэкамендуе супрацоўнікам галасаваць не ў асноўны дзень выбараў.

Варта адзначыць, што на суседніх участках працэнт прыняўшых удзел у галасаванні ў два разы меньшы, чым на ўчастку Валабуева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства