viasna on patreon

Кіраўскі раён: Акругі безальтэрнатыўныя, але паказчыкі па яўцы патрабуецца забяспечыць

2010 2010-04-24T18:36:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Кіраўскім раёне тры кандыдаты ў дэпутаты не маюць канкурэнтаў. Валеры Бабарыка балатуецца адразу ў раённы Савет па Кіраўскай акрузе № 2 (але там мае апанента) і ў абласны Савет па Кіраўскай акрузе № 20, - якая засталася безальтэрнатыўнай. Наталля Васілеўская, загадчык крамы, балатуецца у раённы Савет па Стаўпіцкай выбарчай акрузе № 22. Міхаіл Баўтовіч, загадчык Любоніцкай урачэбнай амбулаторыі, ідзе па Сяргеевіцкай выбарчай акрузе № 24.

Негледзячы на тое, што гэтыя кандыдаты не маюць канкурэнтаў, мясцовыя ўлады прымушаюць галасаваць за іх жыхароў раёна. Плакатамі Валерыя Бабарыкі заклеены весь Кіраўск. У раённым цэнтры і вёсцы Стаўпішча чыноўнікі папярэджваюць людзей, што будуць правяраць спісы, і калі нехта не аддасць свой голас на выбарах – звольняць з працы.  А выбаршчыкі толькі здіўляюцца – навошта ім дарэмна губляць час на такіх выбарах, навошта ўладам траціць грошы на плакаты безальтэрнатыўнага кандыдата? Застаецца толькі зрабіць выснову, што камусьці патрэбныя лічбы і паказчыкі яўкі.

Ва ўсіх трох выпадках акругі засталіся безальтэрнатыўнымі з-за ціску мясцовых уладаў на кандыдатаў і сябраў іх ініцыятыўных груп. Апанентам Валерыя Бабарыкі і Наталлі Васілеўскай збіраўся стаць Вячаслаў Шэлег, але ціснулі на сябраў яго ініцыятыўнай групы, і ён вырашыў пайсці на выбары па Бабруйску. У Сяргеевічах пагражалі звольніць з працы загадчыцу клуба Наталлю Гарыст, і яна вымушаная была адмовіцца ад ўдзелу ў выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства