Горкі: Дырэктарка школы прымушае настаўнікаў галасаваць за “годнага” кандыдата
На агульным сходзе дырэктарка Аўсянкаўскай сярэдняй школы Людміла Бандарэнка прымушала настаўнікаў галасаваць датэрмінова. Пра гэта паведамляюць настаўнікі гэтай школы.
Акрамя гэтага, на той самай нарадзе дырэктарка школы Людміла Бандарэнка выступіла не толькі з нахабным патрабаваннем да ўсяго калектыву датэрмінова прагаласаваць за “годнага” кандыдата, яна яшчэ і забараніла аддаваць свае галасы “за невядома якіх кандыдатаў, якія тут агітуюць за невядома што і паганяць сваімі паперкамі нашу вёску”.
Паколькі праўладны кандыдат па выбарчай акрузе, дзе балатуецца актывістка аргкамітэта партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Жанна Шчарбініна, ніякай агітацыі не праводзіць увогуле, то мелася на ўвазе менавіта кандыдатка ад БХД.
Трэба адзначыць, што супраць Жанны Шчарбінінай (БХД) у Аўсянкаўскай выбарчай акрузе №29 першапачаткова вылучалася два сябры Камуністычнай партыі Беларусі. Першы – Мікалай Грыбко, загадчык Любіжскай участковай бальніцы, другі – Мікалай Янчанка, старшыня Аўсянкаўскага сельскага Савету дэпутатаў.
Да пачатку датэрміновага галасавання Мікалай Янчанка зняў сваю кандыдатуру ў Горацкі раённы Савет дэпутатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”