viasna on patreon

Салігорск: Нарад міліцыі ахоўвае ўчастак ад кандыдата

2010 2010-04-24T17:01:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля закрыцця ўчастка для галасавання № 13 у пятніцу назіральнікі ад штаба Аляксея Валабуева і сам кандыдата знаходзіліся каля будынку школы, дзе месціцца ўчастак. Гэта выклікала нэрвовую рэакцыю супрацоўнікаў камісіі. На думку старшыні камісіі, знаходжанне маладых людзей на тэрыторыі школы каля памяшкання ўчастка пасля завяршэньня галасаваньня груба парушае закон. У гэты меркаванні старшыню камісіі падтрымалі і некаторыя назіральнікі, вылучаныя ад працоўнага калектыва Салігорскага райвыканкама. (Дарэчы, ад дзяржаўных арганізацыяў на гэтым участку зарэгістравана 14 назіральнікаў, у тым ліку і галоўны гарадзкі ідэолаг, сп. Жукава)

У выніку быў выкліканы нарад міліцыі. Аднак, на думку супрацоўнікаў праваахоўных органаў, падставаў для затрыманьня не было. Тым не менш, практычна адразу пасля ад’езда першага нарада міліцыі, з’явіўся другі. Супрацоўнікі міліцыі знаходзіліся каля назіральнікаў і кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева каля гадзіны і ўзмацнілі ахову школы.

“Праваабаронцы за свабодны выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства