У Гомелі ўчастковая камісія адмовілася вывешваць пратакол датэрміновага галасавання
У Гомелі выбарчая камісія ўчастка для галасавання нумар 46 Студэнцкай акругі адмовілася па патрабаванню кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета Кастуся Жукоўскага вывесіць пратакол датэрміновага галасавання ці азнаёміць кандыдата з ім. «Калі я прыйшоў на ўчастак, пратакола не было, яго, як аказалася, увогуле не пісалі, бо сябра камісіі пры мне пачала яго запаўняць. Я выклікаў міліцыю, але яна ніяк не адрэагавала на парушэнне, патэлефанаваў у ЦВК, але пратакола як не было, так і няма, і гэта пры тым, што ЦВК абавязваў на суткі вывешваць пратакол», - патлумачыў Жукоўскі.
Падобная сітуацыя з пратаколамі ўзнікла на Студэнцкай акрузе Гомеля і на дзень раней, але пасля ўмяшальніцтва ЦВК пратакол нарэшце павесілі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”