viasna on patreon

Бабруйск: За праўладнага кандыдата распаўсюджваюць адксеракапіраваныя ўлёткі

2010 2010-04-24T19:46:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Казлоў працуе на самым буйным прадпрыемстве Бабруйска – ААТ “Белшына” - намеснікам дырэктара па ідэалагічнай працы і балатуецца ў абласны Савет дэпутатаў па Мінскай выбарчай акрузе № 10. Яго апанент, сябра бабруйскай суполкі БХД Вячаслаў Шэлег заўважыў, што па акрузе распаўсюджваюцца падазроныя агітацыйныя ўлёткі.

-Гэта былі быццам бы раздрукаваныя на ксераксе копіі яго каляровых ўлётак, - распавядае Вячаслаў Шэлег. – Прычым выходныя дадзеныя былі настолькі “размазаныя”, што прачытаць нешта было проста немагчыма. Тады я звярнуўся ў акруговую выбарчую камісію са скаргай. Сакратар камісіі Аляксандр Кураленя паведаміў мне, што па дакументах Аляксандр Казлоў друкаваў 40 плкатаў і 300 ўлётак – у колеры. Адкуль жа тады ўзяліся гэтыя чорна-белыя копіі? Мне паабяцалі правесці расследванне і даць адказ сёння вечарам, але папярэдне сказалі, што ў Казлова ўсё нармальна.

Вячаслаў Шэлег адзначыў таксама, што гэтыя чорна-белыя ўлёткі ёсць у кожнай скрыні кожнага дома ў акрузе. А трох сотняў ўлётак, якія быццам бы надрукаваў Аляксандр Казлоў, хапіла б толькі на некалькі дамоў.

-Я надрукаваў 3.100 ўлётак, і мне іх не хапіла на ўсю акругу, а Казлову хапіла 300 каб “закідаць” усе дамы, - працягвае распавядаць Вячаслаў Шэлег. – Мой супернік кандыдат ад ўлады, яго партрэтамі заклееныя ўсе крамы, ён напэўна ўжо ведае, што стане дэпутатам. Так навошта рабіць такія нелагічныя ўчынкі?

«ПРаваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства