viasna on patreon

Менск: Кандыдат Алесь Лагвінец патрабуе адмяніць выбары ў гарсавет па Сухараўскай акрузе № 30

2010 2010-04-24T19:55:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales_lahviniec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Алесь Лагвінец

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Алесь Лагвінец

Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 Алесь Лагвінец накіраваў заявы гарадскому пракурору, у Менскую гарадскую і Цэнтральную камісіі з просьбай адмяніць выбары дэпутатаў у гарсавет па Сухараўскай акрузе № 30. У якасці падставаў для такога патрабавання кандыдат прыводзіць шэраг грубых і наўмысных парушэнняў Канстытуцыі Беларусі і выбарчага заканадаўства.

У прыватнасці Алесь Лагвінец заяўляе пра неўнясенне ў спісы значнай колькасці выбаршчыкаў: “У парушэнне арт.15 Выбарчага кодэкса колькасць выбарцаў па Сухараўскай выбарчай акрузе № 30 абуральным чынам заніжаная”. Ён паведамляе, што на акрузе налічваецца 17 127 кватэраў, а паводле афіцыйнай інфармацыі выбаршчыкаў усяго 20 401. “Лічба ў 20 401, якія зарэгістраваныя ў 17 127 кватэрах, пярэчыць любому здароваму сэнсу. Пры такой колькасці кватэраў рэальная колькасць выбаршчыкаў павінна быць каля 34 000!”, - абураецца кандыдат.

Сп. Лагвінец указвае таксама на невыкананне рашэнняў Менгарвыканкаму адносна размяшчэння агітацыйных матэрыялаў:

“Адміністрацыя Фрунзенскага раёну і Фрунзенская раённая выбарчая камісія не выканалі пункт 3 рашэння № 475 Менгарвыканкаму ад 25 лютага 2010 г., а старшыня Фрунзенскай раённай выбарчай камісіі Жаголкіна З.У. адмовілася прадставіць мне спіс месцаў, вызначаных у Фрунзенскім раёне для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання на інфармацыйных стэндах, падаўшы толькі пералік месцаў устаноўкі інфармацыйных стэндаў, які быў прыняты Менгарвыканкамам”.

Тая ж старшыня раённага выбаркаму Жаголкіна З.У. адмовілася прадставіць кандыдату ў дэпутаты інфармацыю пра агульную колькасць грамадзянаў, унесеных у спісы выбаршчыкаў па кожным з 11 участкаў для галасавання па Сухараўскай акрузе, - у парушэнне арт.34 Канстытуцыі і арт.74 Выбарчага кодэкса.

Таксама Алесь Лагвінец у сваёй заяве прыводзіць прыклады парушэнняў, здзесненых на акрузе падчас датэрміновага галасавання:

“… У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастках, дзе вялося назіранне, працэнт яўкі выбаршчыкаў быў у некалькі разоў меншы за працэнт яўкі на ўчастках, дзе не вялося назіранне. Больш за тое, мне як кандыдату ў дэпутаты, маім давераным асобам, а таксама прадстаўніку вышэйстаячай камісіі было адмоўлена ў азнаямленні са спісамі выбаршчыкаў і спраўджванні наяўнасці подпісаў за атрыманыя бюлетэні для галасавання на тых участках, дзе не вялося назіранне”.

Акрамя таго, кандыдат зафіксаваў факты злоўжывання службовым становішчам асобаў, якія ўзначальваюць участковыя выбаркамы Сухараўскай акругі № 30. Ён паведамляе, што 20 красавіка на ўваходах у гімназію № 33 і школу № 212, дзе адпаведна знаходзяцца выбарчыя ўчасткі №№ 17, 18, 19 і 20, 21, быў вывешаны зварот ад імя педкалектываў наступнага зместу:

“Уважаемые родители! Педагогический коллектив гимназии № 33 просит Вас принять активное участие в досрочном голосовании ежедневно (20.04, 21.04, 22.04, 23.04, 24.04)  10.00 – 14.00 и 16.00 – 19.00. Надеемся на сотрудничество. Благодарим за понимание. Педагогоческий коллектив гимназии № 33”.

Алесь Лагвінец звяртае ўвагу на тое, што дырэктар гімназіі № 33 Якубоўская А.Б. і дырэктар школы № 212 Андрушчанка Г.У. з’яўляюцца старшынямі ўчастковых выбарчых камісій адпаведна № 19 і № 20. Улічваючы гэта, кандыдат расцэньвае дадзены зварот як форму ціску на выбаршчыкаў, атаксама злоўжыванне службовым становішчам і умяшаннем у выбарчы працэс.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства