Брэст: Кандыдат ад Партыі БНФ здымаецца з выбараў
Кандыдат ад Партыі БНФ Аляксандр Комлеў па 25-й акрузе горада Брэста накіраваў заяву ў гарадскую выбарчую камісію з просьбай адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі яго кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама не прызнаваць вынікі галасавання па гэтай акрузе і прызначыць там паўторныя выбары.
Падставамі для гэтай заявы стала неўключэнне прадстаўнікоў ад Партыі БНФ у склад участковых выбарчых камісій па 25-й выбарчай акрузе, а таксама ўключэнне ў склад участаковай выбарчай камісіі № 76, якая складаецца з 13 сяброў, 10 супрацоўнікаў прадпрыемства ААТ “Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”. Участак для галасавання знаходзіцца ў інтэрнаце гэтага прадпрыемства, дырэктар якога У. Марозаў балатуецца другім кандыдатам у гарадскі Савет дэпутатаў па акрузе № 25. 10 сябраў камісіі на ўчастку, разам са старшынёй камісіі і намеснікам старшыні, з’яўляюцца непасрэднымі падначаленымі, якія працуюць па кантракту, і таму можна казаць пра падкантрольнасць камісіі.
Кандыдат ад Партыі БНФ А. Комлеў сумнявацца ў тым, што “выбары дэпутата Брэсцкага Савета дэпутатаў на ўчастку для галасавання № 76 і ў цэлым па выбарчай акрузе № 25 могуць быць шчырымі і справядлівымі”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”